:B:N: выдаў альбом «Шукай сваё» (аўдыё)
3814 / 0
20.03.2015

:B:N: выдаў альбом «Шукай сваё» (аўдыё)

Музыкі прапануюць лічыць свой новы рэліз найлепшым у сваёй дыскаграфіі.

Новы рэліз ад гурта :B:N: выйшаў праз тры гады пасьля папярэдняга альбому «Крок за крокам». За гэты час каманда Алеся Лютыча цалкам зьмяніла склад — спачатку прыйшоў новы бубнач (Зьміцер Харытановіч), а потым былі замененыя басіст і гітарыст: цяпер граюць Алесь Сіліцкі і Юрась Бардоўскі. Тэксты камандзе па-ранейшаму піша Сяргей Машковіч.

Песьні для альбому запісалі на менскай студыі «Таксафон». У працы ўзялі ўдзел таксама запрошаныя музыкі — Андрэй Пятроў зь дзяржаўнага аркестру Беларусі ды Валянцін Мяцельскі зь дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы. Яны запісалі бэк-вакалы ў загалоўным трэку і вакальныя эфэкты ў некаторых іншых творах. А даводзіўся да ладу альбом ва Ўкраіне, над ім шчыраваў Зьміцер Іваней, які быў зводзіў ужо рэлізы беларусаў («J:морс», Akute).

Алесь Лютыч як заўжды нешматслоўна прадстаўляе сваю працу. Кажа, што зьмест і канцэпцыя альбому адлюстраваныя ў ягонай назьве. Жывая прэзэнтацыя «Шукай сваё» 29 сакавіка ў клюбе Re:Public.

Tuzin.fm