Макарэвіч сьпяяў «Сьнег» у лесе пад Менскам (відэа)
2821 / 2
05.05.2015

Макарэвіч сьпяяў «Сьнег» у лесе пад Менскам (відэа)

Лідэр гурта «Машина времени» ўпершыню выканаў ужывую песьню «Сьнег».

Гэты твор Андрэй Макарэвіч запісаў у некалькі дубляў на пачатку сакавіка ў Менску для праекту «Global Reload», які ладзіць Tuzin.fm разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!». Аднак ужывую дагэтуль не выконваў — перажываў за вымаўленьне. Расейскі музыка наважыўся на выкананьне на прыватнай вечарыне з нагоды дня народзінаў свайго сябры — мастака Ўладзімера Цэсьлера. Такая імпрэза праходзіць штогод на Менскім моры, і Макарэвіч прыяжджае на яе кожны раз. Сьпявак выступіў зь невялічкім сэтам у суправаджэньні музыкаў з гурта Apple Tea, якія якраз і запісвалі ў студыі новую вэрсію «Сьнегу». 

Беларускі сьпеў Макарэвіча карыстаецца вялізарным попытам у сеціве. Толькі на рэсурсах парталу Tuzin.fm яе праслухалі за няпоўныя два месяцы каля 50 000 разоў.

Яшчэ: Андрэй Макарэвіч адчуў мэлёдыку беларускай мовы (прэм’ера!)

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Leonid Naruszewicz
    Leonid Naruszewicz / адказаць
    05.05.2015 / 14:20

    усе добра алеж рагочуць месцами
    прыкольна им
    ничога шапира ужож парагоча апошним

  • QuAzI / адказаць
    22.05.2015 / 15:17

    А должны плакать на дне рождения? Откуда этот фашистский сволочизм? У вас неизлечимая травма детства - вам кто-то из них персонально в тапки насцал?

  • КАМЕНТАВАЦЬ