Год па Сідаровічу. У Сьвята-Петра-Паўлаўскім саборы будзе паніхіда памяці музыкі
2158 / 0
15.05.2015

Год па Сідаровічу. У Сьвята-Петра-Паўлаўскім саборы будзе паніхіда памяці музыкі

17 траўня будзе год, як няма з намі музыкі Зьмітра Сідаровіча.

Знакаміты беларускі бард, які стварыў нямала песень, якія прымаліся за народныя, пайшоў з жыцьця раптоўна, у 49 гадоў — яго знайшлі нежывым ва ўласнай кватэры. Праблема з тромбамі. 17 траўня будзе год ад той трагічнай навіны.

Сябры музыкі паведамляюць, што ў суботу, 16 траўня ў 12:30 у Сьвята-Петра-Паўлаўскім саборы, што на вуліцы Ракаўскай, 4 у Менску будзе адслужана беларускамоўная паніхіда па Зьмітру Сідаровічу.

На Tuzin.fm выйшла складанка памяці Сідаровіча. Паслухаць і спампаваць 12 абраных песень у яго выкананьні можна па гэтай спасылцы.

Tuzin.fm