Выдадзены апошні запіс Вовы Банкера (слухаць)
На інтэрнэт-лэйбле Haze выйшаў альбом праекту «Orq Improvis» пад назвай «Armenian Dots Door», запісаны літаральна за тыдзень да сьмерці аднаго зь яго ўдзельнікаў — Вовы Банкера.
У праекце «Orq Improvis» удзельнічалі Тодар Кашкурэвіч і Вольга Дзядовік з гурту Essa, Леанід Нарушэвіч («Князь Мышкін»), Зьміцер Плян і Вова Банкер. Музыкі называюць гэты альбом «сучасным поглядам на фолькавую бездань». Запіс адбыўся падчас выступу ў клюбе ДК у красавіку 2015 году. Гэта быў апошні выхад на сцэну Вовы Банкера, які раптоўна памёр 19 красавіка. Рэліз прысьвячаецца ягонай памяці.
Укладальнік альбому Леанід Нарушэвіч наогул называе «Armenian Dots Door» — «альбомам памяці пра сустрэчы зь цікавымі людзьмі». На ім таксама можна знайсьці два трэкі, запісаны пры ўдзеле Віктара Сямашкі і гурта Essa ў ангары ў Ракаве.
Паслухаць і спампаваць альбом можна на старонцы лэйбла Haze.
Tuzin.fm
вялики дзякуй за прамоцыю
КАМЕНТАВАЦЬ