
Абвешчаны конкурс для маладых гуртоў для ўдзелу ў GreenFest
Заявы ад ахвочых музыкаў выступіць на аэрадроме Баравая разам з Papa Roach прымаюцца да 14 чэрвеня.
Умоваў для ўдзелу ў конкурсе па-сутнасьці дзьве — быць маладой камандай (межы маладосьці ня вызначаныя) і мець жаданьне сыграць на GreenFest, які пройдзе 3 ліпеня на адрадроме Баравая.
Для таго, каб паўдзельнічаць у конкурсе трэба загрузіць інфармацыю пра сябе ды свае запісы ў афіцыйную суполку фэсту з 26 траўня да 14 чэрвеня. Цягам тыдня з 15 да 21 чэрвеня журы з чатырох музычных журналістаў (Зьміцер Безкаравайны, Тацяна Заміроўская, Людміла Пагодзіна, Аляксандар Чарнуха) абярэ 5 гуртоў, якія пазмагаюцца за права адкрыць GreenFest. Паведамляецца таксама, што найлепшую каманду таксама будуць абіраць і наведнікі суполкі фэсту.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ