Індыйская рага і беларускі напеў. Сюрпрыз фэсту «Беларускі стыль» (відэа)
Праект Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы прэзэнтаваў на фэстывалі «Беларускі стыль» нечаканы дуэт.
Твор, які быў упершыню выкананы на сцэне такім складам, завецца «Лебядзіная песьня». У ім клясычная індыйская рага пераплялася зь беларускім народным веснавым сьпевам. Да праекту Agata, які заснавалі Ірэна Катвіцкая (Akana) і Аляксей Варсоба (Port Mone), тут далучылася сьпявачка зь Індыі Ніці. «У нас атрымалася цудоўная кампазыцыя і я вельмі рада, што мы яе паказалі якраз у межах „Беларускага стылю“, — сказала парталу Tuzin.fm Ірэна Катвіцкая. — Такім чынам наш фэстываль стаў міжнародным. Вельмі цікава супастаўляць традыцыі розных краінаў і пры гэтым разумець сваё месца ў гэтай сусьветнай культурнай прасторы».
Першы фэстываль «Беларускі стыль» прайшоў у КЗ «Атлант» у Менску 9 чэрвеня. У ім таксама ўзялі ўдзел Іван Кірчук і гурт Port Mone.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ