Дэбют! Rojst прадстаўляе самотнік «100 гадоў адзіноты» (прэм’ера)
Гэта першы студыйны рэліз каманды за 5 гадоў існаваньня.
Гурт Rojst выступае з 2010 году, але толькі цяпер вырашыў запісаць свой матэрыял у студыі і выдаць у выглядзе самотніку «100 гадоў адзіноты». «Гэта песьня двух закаханых, якія стаміліся ад намаганьняў нешта зьмяніць і апынуліся ў коле ўсеагульнага канфармізму, абыякавасьці, прызвычаенасьці. У замкненым коле, зь якога няма выйсьця», — кажа лідэр каманды Ягор Супастатаў.
Rojst — каманда перадусім канцэртная. Нядаўна яны выступалі разам з гуртом «Адаптация» ў Менску і бралі ўдзел у музычнай акцыі «Мы супраць вайны», якая прайшла ў Чарнігаве. 26 чэрвеня ў музыкаў заплянаваны выступ на Dreamfest Artrock у Менску, а 27 чэрвеня канцэрт у Клецку. Сачыць за навінамі каманды можна празь іх афіцыйную суполку.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ