Піту Паўлаву — 47!
2387 / 0
07.11.2013

Піту Паўлаву — 47!

7 лістапада свой дзень народзінаў адзначае Піт Паўлаў, славуты беларускі гітарыст, а зь нядаўняга часу франтмэн гурта N.R.M.

Піт Паўлаў нарадзіўся ў 1966 годзе ў Слуцку, у маленстве жыў у Нямеччыне, а потым пераехаў у Менск. Сваю музычную кар’еру музыка пачаў яшчэ 20 гадоў таму, калі ўвайшоў у склад ансамблю «Испорченный понедельник», што выконваў кавэры на вядомыя рок-кампазыцыі. Падчас службы ў войску граў у гурце «Голубые береты». Пры канцы 80-х выступаў у якасьці запрошанага гітарыста у гэві-мэталічным гурце «Полюс», а пасьля «Полтергейст». У 1993 годзе ўвайшоў у склад гурта «Мроя» (з 1994 году — N.R.M.). Першы канцэрт у якасьці гітарыста гэтай каманды даў на фэстывалі «Рок супраць рэвалюцыяў». У якасьці запрошанага гітарыста ўдзельнічаў у першых канцэртах трыё Кірчук-Лук’янчык-Шкілёнак, будучага гурта «Троіца» (1996). Быў гітарыстам гурта Kriwi.

Паралельна з N.R.M. на пачатку 00-х пачаў займайцца сольнымі праектамі — GARADzKIJA і Pete-Paff («Папараць»). Пасьля разыходжаньня зь Лявонам Вольскім узяў на сябе ролю асноўнага вакаліста N.R.M.

Tuzin.fm. жадае імяніньніку творчага плёну. І больш ні з кім не разыходзіцца, а з тымі, з кім разыйшоўся — абавязкова сыйсьціся :)

Tuzin.fm

фота — Budzma.org