«Мерада»: «Каб суму не было» (відэапрэм’ера новай песьні!)
1970 / 0
30.12.2015

«Мерада»: «Каб суму не было» (відэапрэм’ера новай песьні!)

Стыў і Ганна Крамэры сыгралі ўжывую сваю новую песьню «Поўнач» і павіншавалі наведнікаў Tuzin.fm.

Лідэры «тузіноўскага» відэчарту пажадалі ў Новым годзе зьдзяйсьненьня надзеяў і запаветных мараў. Ганна выказала таксама спадзяваньне, што ў наступным годзе ня будзе нагодаў для суму, а Стыў пажадаў шмат новай і цікавай беларускай музыкі. «Мерада» выканала ў акустычнай вэрсіі сваю новую песьню «Поўнач», якая ўвойдзе ў другі альбом калектыву. Яго рэліз плянуецца на другую частку 2016 году. Адрозьнівацца ад дэбютніку ён будзе найперш тым, што большасьць тэкстаў для яго напісалі ўласна Стыў і Ганна.

«Гэта робіць песьні больш цэльнымі і вельмі дакладна перадае менавіта тое, што мы хочам данесьці да слухачоў. Галоўная думка альбому ў тым, што наш горад, наша краіна, нашы суседзі і ўвогуле наш сусьвет — гэта ўсё адзінае цэлае. І гэта даволі крохкая рэч, якую ўсе мы павінны берагчы ў імя нашых продкаў і дзеля нашых нашчадкаў», — зазначыў Стыў Крамэр.

Музыі мяркуюць таксама прэзэнтаваць новы кліп, а таксама паўдзельнічаць у фэстывалях. Яны падалі заяву на ўдзел у «Tallinn Music Week». Выступілі ў якасьці аўтараў да песьні ўдзельніцы конкурсу да дзіцячай «Эўравізіі», а таксама зрабілі акустычную праграму, якую паказалі ўжо ў этэры тэлеканала «Беларусь-3» і зьбіраюцца заявіць яе на фэст «Бардаўская восень».

Tuzin.fm