Хаменка і «Палац» выдалі мабільны дадатак «Казкі Беларусі» (спампаваць)
93 казкі ў музычным аздабленьні можна спампаваць на iTunes.
Праект «Казкі Беларусі» стаў адной зь першых пасьпяховых рэалізацыяў краўдфандынгу ў Беларусі на адмысловай пляцоўцы Ulej.by. «Дзякуючы падтрымцы дзясяткаў неабыякавых людзей з усяго сьвету, 93 унікальныя аўдыёказкі назаўжды застануцца здабыткам сусьветнай культурнай спадчыны», — заяўляюць завадатары праекту з каманды Kinderfox на чале з Андрэем Залатаром. За тры месяцы было сабрана каля 30 мільёнаў беларускіх рублёў на рэалізацыю гэтага праекту.
Усе казкі прачытаў Алег Хаменка і аздобіў яго гурт «Палац». Яны падзеленыя на пяць разьдзелаў: казкі для дзетак, казкі пра жыцьцё, казкі пра жывёл, казкі для дарослых і чарадзейныя казкі. Да гэтага праект выходзіў на DVD, а цяпер даступны ў выглядзе мабільнага дадатка для смартфонаў і пляншэтаў. Спампаваць яго можна тут.
Алег Хаменка зьбіраецца працягнуць праект у нечаканым кірунку. Мяркуецца стварыць ангельскамоўную вэрсію праекту з удзелам актораў з Ірляндыі.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ