3283 / 0
06.05.2014

T-Trider і Andre Karp заснавалі праект «TAK» (аўдыё)

Першы сынгл новага праекту створаны пад натхненьнем ад чэмпіянату сьвету па хакеі-2014, што праводзіцца ў Беларусі.

Праект «TAK» заснаваў адзін з самых аўтарытэтных беларускіх электроншчыкаў T-Trider (Віталь Пушчын) і Andre Karp (Андрэй Карповіч), вядомы як лідэр гуртоў «Млын», Krona, Parason. Супрацу яны яшчэ пачалі ў часы, калі ў Менску існаваў клюб NC, які славіўся фэст «Сыстэма электроннага шаленства». Але да паўнавартаснай студыйнай супрацы справа дайшла толькі ў 2012 годзе, калі Віталь з Андрэем запісалі трэк «Футбол — гэта сур’ёзна!». Канчаткова праект пад назвай «ТАК» сфармаваўся сёлета.

Музыкі кажуць, што ў іх багата матэрыялу, але прадстаўленьне вырашылі пачаць з трэку «Рыцары хакея», бо ў Менску якраз пачынаецца чэмпіянат сьвету па хакеі. Хлопцы кажуць, што спрабавалі стварыць сваеасаблівы гімн сучаснаму спорту ды натхніць усіх сваіх слухачоў зацята заўзець за Беларусь.

Tuzin.fm