Ганна Благава і Алена Пішчыкава скарылі ўкраінскі «Голас» беларускамоўнай песьняй (відэа)
3517 / 0
29.04.2015

Ганна Благава і Алена Пішчыкава скарылі ўкраінскі «Голас» беларускамоўнай песьняй (відэа)

Сьпявачкі зь Беларусі ўзялі ўдзел у пятым сэзоне ўкраінскай вэрсіі шоў «Голас» на тэлеканале «1+1».

Так склалася, што беларускі змагаліся адна супраць адной — на выбываньне. Паводле ўмоваў конкурсу яны мусілі сьпяваць разам, а журы мелася вырашыць хто зь іх найлепшы. Для выкананьня была абраная кампазыцыя на беларускай мове «З ранку да ночы», якую напісаў украінскі кампазытар Аляксандар Панамароў на словы Юрыя Саваша. Сьпеў гэты ўваходзіў у рэпэртуар Ірыны Дарафеевай. Песьня і выкананьне ўразіла журы. «Яна крута прагучала і неспадзявана, новая фанэтыка мне дужа спадабалася», — адзначыў адзін зь сябраў журы, Сьвятаслаў Вакарчук. Па выніку журы абрала Ганну Благаву, якая праходзіць у наступны тур тэлешоў.

Ганна Благава паходзіць з Полацку, была салісткай у тэатры песьні Дарафеевай, працавала ў нацыянальным аркестры пад кіраўніцтвам Фінберга і аркестры менскай міліцыі. З органаў унутраных справаў Ганна сышла дзеля ўдзелу ва ўкраінскім шоў. Сьпявачку не пускалі на здымкі і яна напісала рапарт на звальненьне.

 Tuzin.fm