2275 / 1
30.12.2013

Amaroka зьняла кліп з Алінай Талай у галоўнай ролі (відэа)

Вядомая беларуская лёгкаатлетка ўзяла ўдзел у здымках відэа на песьню «Разрываеш».

Ідэя зьняць вясёлы і трошкі камічны кліп зьявілася некалькі тыдняў назад у саліста гурта Зьмітра Афанасенкі і басіста Міхаіла Шэстака. На галоўную ролю запрасілі Аліну Талай, чэмпіёнку Эўропы сярод моладзі па лёгкай атлетыцы, прызэрку чэмпіянату сьвету і чэмпіянату Эўропы. Спартоўка напярэдадні ў інтэрвію Generation.by якраз прызналася ў любові да беларускай музыкі. Пасьля здымкаў Аліна сказала, што атрымала сапраўднае задавальненьне ад працэсу і лічыць, што кліп атрымаўся вясёлым ды пазытыўным, абсалютна з навагоднім настроем.

«Разрываеш» зьняў кліпмэйкер Аляксандар Крупіна, стваральнік студыі КапканFilm. Гэта пятым афіцыйны відэролік Amaroka і другі з апошняга альбому «Pastka». У кастрычніку гурт прэзэнтаваў відэапрацу на песьню «Губляю каханьне».

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • bulbanik / адказаць
    30.12.2013 / 23:33

    занадта проста ўсё ў кліпе. задумы няшмат, без адваротнага сэнсу кліп. знята добра, але без пэўнага канцэпту

  • КАМЕНТАВАЦЬ