Imagine Dragons упершыню загучалі на беларускай (відэа)
2198 / 0
28.12.2015

Imagine Dragons упершыню загучалі на беларускай (відэа)

Гурт Navi запісаў беларускую вэрсію песьні «Radioactive» амэрыканцаў Imagine Dragons. Асноўную частку беларускага тэксту папулярнага гіту, які атрымаў «Грэмі-2014», стварыла менская школьніца Алена Койстра.

Алене 16 гадоў, яна навучаецца ў 11 клясе СШ № 30 Менску. Дзяўчына зьяўляецца прыхільніцай Imagine Dragons з 2013 году. Яе варыянт перакладу быў абраны са 130 работаў, якія даслалі фэны гурта на абвешчаны арганізатарамі конкурс беларускіх перакладаў. У якасьці прызу яна сустрэнецца з музыкамі Imagine Dragons у Менску ў дзень канцэрту. 

Абраць пераможцу і запісаць кавэр арганізатары канцэрту папрасілі менскі гурт Navi. «Мы абралі варыянт Алены, бо ён добра пасаваў да музыкі. Да таго ж яна лепш за іншых патрапіла ў эмоцыю песні, у настрой. Натуральна, што мы нешта паправілі і дапрацавалі, але агулам яна зрабіла выдатную працу», — кажа вакаліст гурта Арцём Лук’яненка.

Спасылку на відэа арганізатары менскага канцэрту ўжо адаслалі ў ЗША мэнэджмэнту гурта. Imagine Dragons выступяць у «Чыжоўцы-Арэне» 22 студзеня.

Tuzin.fm

Тэгi: