
Менск зойме «Месца пад сонцам» (+ поўны расклад)
14 траўня на пяці пляцоўках у цэнтры Менску пройдзе другі фэстываль вулічнай музыкі «Месца пад сонцам».
Заяўленыя выступы такіх гуртоў Pauline, Vuraj, Hurma. Re1ikt, Navi, Intelligency, а праекту Hangmeleon наогул аддадзена пляцоўка на цэлы дзень, якая завецца «Касьмічная». Усяго ж лякацыяў будзе пяць, усе яны знаходзяцца непадалёк адна ад адной у Верхнім горадзе. Падчас выступаў музыкаў можна будзе ахвяраваць грошы, якія пойдуць на добрую справу — усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя ў фонд «Галоўнае жаданьне». «Ідэя наша фэсту адлюстравана ў ягонай назьве — мы хочам даць кожнаму сваё месца пад сонцам і даць магчымасьць пачуць новую музыку розных стыляў», — кажа аўтар ідэі і арганізатар фэсту Антон Сіманкоў, 21-гадовы студэнт. Яго аповед пра тое, як удалося зладзіць гэтую падзею можна пачытаць на сайце Budzma.by.
Сёлета ў фэсьце возьмуць удзел больш за 30 выканаўцаў, адабраныя з больш чым 100 ахвочых. Выступы пачнуцца з 13:00 і працягнуцца да 22:00.
1. Карэтная майстэрня
13:00 — 14:00 Коктейль Шаляпина
14:00 — 15:00 .К
15:00 — 16:00 Mission Jupiter
16:00 — 17:00 Pauline
17:00 — 18:00 Vuraj
18:00 — 19:00 Martin S.
19:00 — 20:00 Re1ikt
20:00 — 22:00 Intelligency
2. Пляцоўка ля Ратушы
14:00 — 14:40 Yulany
14:40 — 15:20 Адмысловы госьць
15:20 — 16:00 The Barrelhouse
16:00 — 17:00 Big Daddy Blues
17:00 — 18:00 U.G.Oslavia
20:00 — 22:00 Дядя Ваня
3. Музычны завулак
13:00 — 13:40 Nevrida
13:40 — 14:20 Гарадскi Вал
14:40 — 15:20 Лепшы Квас
15:20 — 16:00 JO!NA
16:00 — 17:00 by street jazz
17:00 — 18:00 Hurma
18:00 — 19:00 Navi
4. Акустычная пляцоўка
13:00 — 14:00 Дзiвабор
14:00 — 15:00 Ганна Гардзенка
15:00 — 16:00 Эльдорадо
16:00 — 18:00 дудар Сяргей Кулагін + сябры
5. Касьмічная пляцоўка ханга-праекту «Хангмелеон»
Таксама ў фэсьце возьмуць удзел: «Оркестр Фишера», «ТЧК», Юлія Шабанава, «Тувинский джаз», Анэліс Пэрэс і гурт «Румба Хавана», школа танцаў «Кандэла», Ярамір, Андрэй Бутэнка.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ