Brutto падае заяву ў Менгарвыканкам на канцэрт у «Менск-Арэне» (відэа)
Гурт Сяргея Міхалка мае намер прадставіць альбом «Родны край» у Беларусі.
Вялікі канцэрт-прэзэнтацыя плянуецца на травень на пляцоўцы «Менск-Арэна». Як паведаміў Tuzin.fm прадусар гурта Антон Азізбекян, цяпер канчаткова ўзгадняюцца ўсе дэталі, і ўжо 1 лютага будзе пададзена заява на атрыманьне гастрольнага пасьведчаньня ў Менгарвыканкам.
Лідэр Brutto Сяргей Міхалок запісаў з гэтай нагоды відэазварот «да міністра культуры Рэспублікі Беларусь». Як удакладняюць у гурце, яны ўсьведамляюць, што асабіста Барыс Сьвятлоў нічога ў гэтай сытуацыі не вырашае, таму вобраз Мінкульту тут хутчэй зьбіральны. Ды і ўласна Міхалок у відэа не зьвяртаецца да канкрэтнага чалавека ці структуры. «Дайце нам магчымасьць зрабіць канцэрт у спартова-забаўляльным комплексе „Арэна“. Дайце нам самы нязручны час… Не перашкаджайце нам і дайце магчымасьць сустрэцца з сваімі фанатамі, якія стаміліся ганяць па ўсёй Эўропе, калі ў цэнтры Менску ёсьць выдатная канцэртная заля, збудаваная на народныя грошы», — вядзецца ў звароце.
Brutto заяўляюць, што калі ім сапраўды дазволяць зрабіць канцэрт у 15-тысячнай «Менск-Арэне», усе выручаныя грошы яны аддаюць на разьвіцьцё Дома міласэрнасьці і Дома інвалідаў.
Tuzin.fm
Парачка матэрыялаў па матывах гэтай інфармацыі:
http://euroradio.fm/yakiya-shansy-u-syargeya-mihalka-i-brutto-zladzic-kancert-u-belarusi
http://ont.by/news/our_news/brutto-nacelilas-na-minck-areny
Канцэрт прызначаны на 27 траўня, найбольш верагоднае месца правядзеньня Палац спорту. Чакаем узгадненьня з Менгарвыканкамам.
КАМЕНТАВАЦЬ