7623 / 0
13.02.2014

Майстра Алесь Лось: «Беларусы бедныя, бо ня ведаюць што яны багатыя» (відэа)

Відэанарыс пра музыку, этнографа і майстру музычных інструмэнтаў Алеся Лася распачаў цыкль «Маналёг майстра».

Алесь Лось — мастак, музыка, этнограф, майстра музычных інструментаў. Яшчэ з пачатку 80-х ён вывучае народныя тэхнікі ігры на скрыпцы, цымбалах, бубне, жалейцы ды рэканструюе старадаўнія інструмэнты. Першую ліру вырабіў 27 гадоў таму. Выступае як музыка з капэляй Алеся Лася. Менавіта яму прысьвечаны першы фільм «Музыка непазнаная» з цыклю «Маналёг майстра».

У адным з эпізодаў стужкі майстра прызнаецца, што робіць інструмэнты пераважна для замежнікаў, ад беларусаў замоваў зусім мала. «Гэта не зьвязана зь фінансамі, не дарасьлі можа», — з скрухаю кажа спадар Алесь і дадае: «Кажуць, чаму беларусы такія бедныя і жалкія? Таму што яны ня ведаюць, наколькі яны багатыя! Якое багацьце ў іх побач — пад нагамі, справа і зьлева, сьпераду і ззаду!»

Відэанарыс зьняла Вольга Жукава, яе праект падтрымала грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі». Усяго мяркуецца прадставіць сем відэа, якія апавядуць пра сапраўдных майстроў сваёй справы.

Падрабязьнасьці можна дазнацца на сайце праекту.

Tuzin.fm