Віктар Лупасін: «Хачу стаць беларускім Мэрк’юры, але Браянаў-Джонаў-Роджараў побач няма»
3103 / 3
11.03.2016

Віктар Лупасін: «Хачу стаць беларускім Мэрк’юры, але Браянаў-Джонаў-Роджараў побач няма»

Поп-трэш праект «Зеленахвостыя» паэта Віктара Лупасіна прэзэнтаваў у сеціве свой другі кліп.

Відэа зьнята на песьню «Піва і сьвінінка», якая стала загалоўным нумарам на дэбютніку гурта, што быў выдадзены летась. Да гэтага быў створаны таксама кліп на песьню «М. Б. Н. З. Т. В.». Гурт «Зеленахвостыя» паўстаў з жаданьня паэта Віктара Лупасіна стаць музычнаю зоркаю. «Што рабіць, калі ты хочаш стаць беларускім Фрэдзі Мэрк’юры, але Браянаў-Джонаў-Роджараў побач няма, а ёсьць толькі лімонная нокія», — кажа сьпявак. Стыль сваёй каманды ён вызначае як «гтп-кор», бо аранжыроўкі песень зроблены ў праграме «Гітар Про». «Можна гэта назваць электраклэшам, трэш-попам, DIY, але ня ведаю якім будзе стыль надалей, бо не люблю надта вузкіх стылёвых рамак. Чаму б не спалучыць у адной песні грайндкор і басанову, калі гэтага патрабуе драматургія?» — зазначае Віктар.

У далейшым «Зеленахвостыя» маюць намер выступаць жыўцом — тутэйшыя Браяны-Джоны-Роджары паступова далучаюцца да гурта. Музыкі зьбіраюцца «заражаць людзей сваімі гітамі і гуртаваць вакол сябе». А ў ідэале — даваць стадыённыя сольнікі з дэкарацыямі.

Сачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйную суполку «Зеленахвостых». 

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    12.03.2016 / 23:04

    Нават не ведаю, што трэба рабіць прачытаўшы і паглядзеўшы "гэта" - плакаць, альбо смяяцца... Напэўна ўсё ж такі плакаць.
    З.Ы. Піва і свінінка...

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    14.03.2016 / 00:40

    Зьвярніце ўвагу на папярэднюю працу маэстра Лупасіна - «М. Б. Н. З. Т. В.», у ёй, можа быць, закладзеная ўся роспач і туга беларускага (і сусьветнага разам зь ім) хард-року:).

  • Лёкса Кузьмін
    Лёкса Кузьмін / адказаць
    16.03.2016 / 09:32

    Пара распачынаць свой лякальны беларуски SHIT-PARAD на тузіне. Слава Косці Крастова і гурту Кувалда камусьці не даюць спакойна жыць. :)

  • КАМЕНТАВАЦЬ