«MediaBarCamp» зьбярэ арт-актывістаў з усяго сьвету
1606 / 0
08.04.2016

«MediaBarCamp» зьбярэ арт-актывістаў з усяго сьвету

26—29 траўня ў Вільні адбудзецца дзявяты «MediaBarCamp», прысьвечаны тэме «Мастацтва і трансфармацыі».

«MediaBarCamp» — унікальнае мерапрыемства, якое праходзіць штогод у Літве. Фармат заяўляецца, як «не-канфэрэнцыя» — адкрытая прастора, пад час якой праграма складаецца і ўпарадкаваеца непасрэдна самімі ўдзельнікамі. Сёлета размова будзе весьціся пра дачыненьні культуры і палітыкі ды магчымасьці ўплыву творчага крэатыву на грамадзтва. «Мы імкнемся сабраць разам людзей, каб абмеркаваць становішча, падзяліцца ідэямі і досьведам пра тое ў якой ступені палітычныя пытаньні маюць мастацкае паходжанне і наколькі мастацтва можа ўплываць на палітычную сфэру», — заяўляюць арганізатары мерапрыемства. Сёлета сярод удзельнікаў будуць прадстаўнікі розных краінаў сьвету — ад Кубы да Азэрбайджану, ад Швэцыі да Эгіпту. Вядома ж, асобная роля будзе адведзеная Беларусі.

Ладзіць мерапрыемства Швэдзкі міжнародны лібэральны цэнтар у супрацы з партнэрамі зь Беларусі і Швэцыі. Падаць заяву на ўдзел можа кожны, хто мае што сказаць па заяўленай тэматыцы. Зарэгістравацца можна праз он-лайн-форму да 18 красавіка.

Падрабязнасьці — на афіцыйным сайце падзеі.

Tuzin.fm

Тэгi: