Акадэмічная музыка&пост-рок. Алесь Цурко выдаў альбом на польскім лэйбле (аўдыё)
3159 / 0
25.05.2016

Акадэмічная музыка&пост-рок. Алесь Цурко выдаў альбом на польскім лэйбле (аўдыё)

У Кракаве адбыўся рэліз альбому «Трансьляцыя» беларускага электроннага музыкі.

На лэйбле Preserved Sound выйшаў альбом менскага кампазытара-самавука й электраакустыка Алеся Цурка. Сем трэкаў ілюструюць сабой фінальны восьмы — аўтарскі маналёг, які дае імя ўсяму альбому — «Трансьляцыя». Музыка, створаная пад уплывамі Рахманінава, Сільвэстрава, Суботніка, Бэйля, Ксэнакіса, паўстае як фэномэн і аб’ект дасьледаваньня. Кампазыцыйныя тэхнікі сучаснае акадэмічнае музыкі міксуюцца з элемэнтамі электронікі, пост-року ды шугэйзу.

Па словах аўтара, ягоная «Трансьляцыя» ўжо даехала да Японіі, атрымала некалькі рэцэнзіяў у іншых краінах і нават прагучала на аўстралійскай радыёстанцыі. Рэліз рыхтаваўся некалькі гадоў. У прадстаўленым матэрыяле, акром высокаінтэлектуальнай электронікі, задзейнічаныя жывыя струнныя ды вакал Настасьсі Бяндэрскай, якая ўпрыгожыла сабой і вокладку альбома.

Tuzin.fm