Віктар Шалкевіч зьбіраецца запісаць студыйны альбом
3184 / 0
17.02.2014

Віктар Шалкевіч зьбіраецца запісаць студыйны альбом

Пра гэта гарадзенскі музыка і актор заявіў Tuzin.fm пасьля сольнага канцэрту ў Менску.

Апошнія два альбомы Шалкевіча «Шчасьлівая сямёрка» (2010) і «Гарадзенец прызямліўся ў Менску» (2006) былі запісаны падчас жывых канцэртаў. Студыйніка адзін з самых вядомых беларускіх сонграйтэраў не выдаваў ужо 10 гадоў. «Новага матэрыялу сабралося багата, ёсьць і музыкі, якія гатовыя над ім працаваць. Трэба проста сесьці ў студыі і запісаць. От зараз набуду сабе шыкоўнае фартэпіяна ў Польшчы і будзем пакрысе пісаць», — заявіў Шалкевіч парталу Tuzin.fm пасьля свайго сольнага выступу ў Менску з нагоды 55-гадовага юбілею.

На аншлягавым канцэрце музыка ўпершыню сыграў пяць новых песень: «Блюз замкнёнага кола», «Блюз з раніцы ў чацьвер», «Агуркі і памідоры», «Украінскую песьню» ды «Вясну».

Відэавэрсію канцэрту 15 лютага Віктара Шалкевіча ў дзьвюх частках можна паглядзець тут.

Tuzin.fm