Салісту Botanic project Кліму Малажаваму пагражае да пяці гадоў турмы
2606 / 3
04.08.2016

Салісту Botanic project Кліму Малажаваму пагражае да пяці гадоў турмы

У адносінах да музыкі завялі крымінальную справу за наркотыкі. Музыканты гурта заклікаюць далучыцца прыхільнікаў да акцыі падтрымкі.

Вядома, што Кліма затрымалі разам зь сябрамі ўвечары 27 ліпеня ў Маладэчне. У яго знайшлі гашыш і марыхуану. У адносінах да музыкі завялі крымінальную справу па артыкуле 338 — «Незаконны абарот наркотыкаў». Пра гэтае здарэньне са спасылкай на Маладэчанскі РУУС паведаміў сайт Kraj.by, не называючы імя затрыманага. Празь некалькі дзён інфармацыю, што гэта быў менавіта Клім пацьвердзілі музыканты гурта. Цяпер ён знаходзіцца пад сьледзтвам і зьвязацца зь ім магчыма толькі праз адваката. У сувязі з затрыманьнем свайго лідэра Botanic project зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў: «Мы робім усё магчымае, што можа хоць неяк паўплываць на сытуацыю ў лепшы бок, але нам патрэбны ваш удзел і фінансавая падтрымка», — вядзецца ў іх звароце. Усе рэквізыты — у афіцыйнай суполцы гурта.

Паводле гэтага артыкула прадугледжваецца пакараньне абмежаваньнем волі да пяці гадоў або пазбаўленьне волі ад двух да пяці гадоў.

Яшчэ: Botanic Project: «Мы бы з задавальненьнем выступілі ў вышыванках»

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Aleś Plotka
    Aleś Plotka / адказаць
    25.08.2016 / 14:25

    328 і з улікам фасоўкі на партыі (http://kraj.by/img/content/news/2016/07/29/146979660377756-3.jpeg), групы асобаў і аднаго з іх на транспарце, першая частка артыкула - гэта аптымістычны варыянт...

  • Алесь Плотка
    Алесь Плотка / адказаць
    12.12.2016 / 23:59

    9...

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    14.12.2016 / 01:49

    Мая краіна Беларусь

  • КАМЕНТАВАЦЬ