Навагодні сынгл ад «Мерады»: «Шчасьце ёсьць!» (прэм’ера)
Гурт Стыва і Ганны Крамэраў павіншаваў слухачоў новай песьняй «Кардонны домік».
У сваім новым творы Ганна і Стыў распавядаюць пра сваё разуменьне шчасьця. «Нам падалося, што найлепшы час для прэзэнтацыі гэтай песьні якраз навагоднія сьвяты, калі дораць самыя чароўныя падарункі, зьдзяйсьняюцца сапраўдныя цуды і спраўджваюцца жаданьні. Мы жадаем усім наведнікам Tuzin.fm у Новым годзе здароўя, шчасьця, дабрабыту і выкананьня ўсіх, нават самых неверагодных, жаданьняў!» — кажуць музыкі.
Песьня «Кардонны домік» была запісана на студыі «Everest Media». У ёй узялі ўдзел Ганна Крамэр (вакал), Стыў Крамэр (гітара, мандаліна), Вадзім Міцько (губны гармонік), Віктар Хрушчоў (скрыпка), Віктар Паляшчук (кантрабас), Аляксей Бор (банджа), Дзьмітры Дзядзечка (бубны). Аплікацыю, якая стала вокладкаю самотніка зрабіла Ганна Крамэр.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ