Новы беларускі рок: па-за палітыкай? Сяргей Будкін і Ўладзь Лянкевіч на «Svaboda TV» (відэа)
Вакаліст і гітарыст гурту TonqiXod Уладзь Лянкевіч і галоўны рэдактар музычнага парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін узялі ўдзел у праекце беларускай службы Радыё Свабода — «Свабода бяз гальштукаў».
Размова вялася з той нагоды, што большасьць новых рок-выканаўцаў, якія зьявіліся апошнім часам у Беларусі адмяжоўваецца ад палітыкі. Вядучы Вячаслаў Ракіцкі ставіў пытаньні ўдзельнікам дыскусіі. Ці можна ўжо казаць пра адметнасьці новай хвалі беларускага рок-н-ролу? Пра што сьпяваюць і якую музыку граюць маладыя выканаўцы? Ці ўяўляе іх творчасьць цікавасьць з мастацкага, прафэсійнага гледзішча? Ці могуць яны канкураваць з заходнімі гуртамі, якія ўжо граюць і ў Беларусі? І ці можна лічыць беларускімі мясцовыя ангельскамоўныя і расейскамоўныя гурты?
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ