Беларускамоўны дэбют гурту «Бульбінгем» (прэм’ера)
Панк-рок каманда зь Менску прэзэнтуе на Tuzin.fm песьню «Жывы».
«Гэта наш беларускамоўны дэбют! Песьня распавядае пра асабістую барацьбу і пра тое, што кожны дзень, які мы пражываем — гэта непаўторны і незамяняльны досьвед. Важна аналізаваць тое, што зроблена, каб ня збочыць зь вернага шляху», — кажа з нагоды прэзэнтацыі на Tuzin.fm лідэр гурту Мікалай Дземідовіч. Музыкі дзякуюць франмэнту гурту «Кашлаты Вох» Вячку Красуліну, які дапамог у працы над тэкстам.
Песьня «Жывы» ўвайшла ў другі студыйны альбом «За..бись», рэліз якога адбыўся 20 студзеня. Гурт «Бульбінгем» быў заснаваны ў 2015 годзе музыкамі з Салігорску і Нясьвіжу, але разам яны сабраліся менавіта ў Менску. У 2015 годзе яны выдалі дэбютнік «На!». Канцэртуюць па гарадах Беларусі ды Расеі.
Увесь альбом даступны па спасылцы на Yandex.Disk або на афіцыйнай старонцы гурту.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ