100% беларускай музыкі. У сеціве пачало працу «Радыё Мова» (слухаць)
Два хлопцы запусьцілі праект, каб знаёміць усіх з найлепшымі ўзорамі сучаснай беларускай музыкі.
«За дваццаць зь лішкам гадоў незалежнасьці, нашы таленавітыя суайчыньнікі зрабілі значны ўклад у разьвіцьцё музыкі, мовы, культуры, але пра гэта ведае менш людзей, чым хацелася. Ідэя нашага праекту ў папулярызацыі сучаснай беларускай рок-музыкі, якую немагчыма пачуць па тэлевізіі і даволі рэдка даводзіцца чуць на нашых радыёстанцыях», — кажа Яўген Булат, адзін з стваральнікаў «Радыё Мова». Пачалося ўсё з таго, што ён зрабіў падборку сваіх улюбёных песень ды зьмясьціў яе на пляцоўцы «Волнорез», так і нарадзілася ідэя «Радыё Мова», да якой далучыўся адзін са слухачоў — Андрэй Панасюк. Разам зь Яўгенам яны вырашылі запісваць падкасты пра гісторыю вядомых беларускіх гуртоў. Ужо выйшлі гадзінныя выданьні, прысьвечаныя N.R.M. і «Краме». У будучыні хлопцы мяркуюць рабіць праграмы, прысьвечаныя ня толькі канкрэтнаму гурту, але і пэўнаму кірунку, і канкрэтнаму альбому.
Стваральнікі «Радыё Мова» кажуць, што будуць рады, калі нехта пажадае далучыцца да іх каманды, як у якасьці вядоўцы, так і ў любой іншай ролі.
Слухаць «Радыё Мова» і рабіць замовы песень можна тут. Сачыць за навінамі праекту — у афіцыйнай суполцы.
Tuzin.fm
Малайцы) толькі б назву паарыгінальней)
І сапраўды, раю рабіць стрым не толькі на згаданай пляцоўцы, але і на Ютубе.
КАМЕНТАВАЦЬ