«Годзе! До!». Новая песьня Сокалава-Воюша (відэа)
3204 / 0
28.03.2017

«Годзе! До!». Новая песьня Сокалава-Воюша (відэа)

Адзін з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песьні Сяржук Сокалаў-Воюш напісаў новую песьню, каб выказаць сваю салідарнасьць зь беларусамі.

«Годзе! До!» Сяржук выканаў разам зь сябрамі беларуска-амэрыканскага згуртаваньня «Пагоня» ў Нью-Ёрку. Сам выканаўца называе яе песьняю салідарнасьці са змагарамі супраць рэжыму й за чалавечую годнасьць на Бацькаўшчыне. «Ня можна быць у баку ад таго, чым і як жыве твой народ. Бог дае табе здольнасьці дзеля таго, каб ты меў што пакласьці на ахвярнік свайму народу. Ахвярнік праўды, ахвярнік надзеі, ахвярнік будучыні», — сказаў аўтар парталу Tuzin.fm з нагоды прэм’еры свайго твору.

Сяргей Сокалаў-Воюш — знаны беларускі паэт, сьпявак, пісьменьнік, перакладчык, у 80-х гг. актыўны ўдзельнік грамадзкага руху. З 1991 году жыве ў ЗША. Песьні Сокалава-Воюша «Аксамітны летні вечар», «Фронт», «Нефармальны беларус», словы да «Палянэза Агінскага» ды іншыя творы лічацца клясыкаю беларускай музыкі.

Tuzin.fm