ili-ili рыхтуе другі музычны маратон
Гурт ili-ili працягвае працаваць на аб’яднаньне беларускай альтэрнатыўнай тусоўкі.
Другі музычны маратон заплянаваны на восень гэтага году. Папярэдне мерапрыемства плянуецца правесьці на базе рэстарацыі-бровару «Сябры». Такое рашэньне прынята пасьля пасьпяховага правядзеньня акцыі «Музычны цэх. Talaka.Party», што прайшла 1 лютага. У ёй узялі ўдзел 16 беларускіх гуртоў, а он-лайн трансьляцыю з імпрэзы пабачылі больш за 17 000 чалавек. Арганізатары акцыі імкнуліся аб’яднаць беларускую альтэрнатыўную тусоўку ды прыцягнуць увагу СМІ да альтэрнатыўнай музыкі.
У другім маратоне плянуецца ўдзел ня менш як 12 калектываў, прычым ня толькі зь Беларусі. Працягласьць — ля 12 гадзін.
ili-ili заклікае далучацца тых, хто жадае дапамагчы ў рэалізацыі гэтай маштабнай задумы. Найперш — арганізатараў зь іншых краінаў, а таксама іншых зацікаўленых асобаў. Пісаць можна на e-mail ili-ili2@tut.by альбо праз УКантакце.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ