
«Грамадазнаўства» ад Лявона Вольскага (cлухаць/спампаваць/відэа)
25 сакавіка на мультылэйбле «Пяршак» моладзевага часопіса 34mag.net пабачыў сьвет альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства».
Гэта супольная праца нарвэскіх музыкаў Снорэ Бэргэруда, Сіндрэ Скэе і ўласна Вольскага. Альбом запісваўся ў Вільні, на студыі Ymir Audio. «Снорэ працаваў у жанры манумэнталізму, — камэнтуе Вольскі гучаньне кружэлкі. — Я не магу вылучыць з альбома нейкую адну „найбольш удалую“ песьню. Яны там усе як камяні ў брукаванцы».
Лявон Вольскі падкрэсьлівае, што гэтым альбомам хацеў выказацца «проста і ясна»: «Я думаю, што скончыўся час кампрамісаў. Час гандлю, прыманьня ўмоваў гульні, унутранага цэнзару і лавіяваньня. Сышоў час эзопавай мовы, схаваных сэнсаў і чытаньня паміж радкамі».
Інтэрнэт-прэзэнтацыя альбома адбылася на Дзень волі. Спампаваць альбом можна на мультылэйбле «Пяршак» літаральна за два клікі.
Tuzin.fm
Відэа пра стварэньне альбому «Грамадазнаўства»
Ад часу "Дома культуры" гэта найлепшы альбом з тых, да якіх меў дачыненьне Вольскі
КАМЕНТАВАЦЬ