Лявон Вольскі: прэзэнтацыі «Грамадазнаўства» ў Беларусі ня будзе
Новую праграму «Грамадазнаўства» не плянуецца выконваць на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта Лявон Вольскі паведаміў Tuzin.fm.
27 сакавіка Лявон даў сольны канцэрт у клюбе «Таранціна» разам з Паўлам Аракелянам. Гэта не была прэзэнтацыя альбому «Грамадазнаўства», выкладзенага напярэдадні. Музыкі гралі найлепшыя песьні з рэпэртуару «Мроі», N.R.M., «Крамбамбулі» ды супольных музычных праектаў. У камэнтары Tuzin.fm перад выхадам на сцэну выканаўца сказаў, што «Грамадазнаўства» паказваць ужывую ў Беларусі не плянуе. «Вы ж ведаеце, што ёсьць такія варыянты, як закрыцьцё клюбу за два дні ці за дзьве гадзіны да канцэрту. Альбом з такім ідэйным напаўненьнем ня варта прэзэнтоўваць тут, такое асабістае меркаваньне яго стваральнікаў. Тым больш, што хочацца паказваць яго арыгінальным складам, які запісваў гэты матэрыял».
Цяпер вядуцца перамовы наконт таго, каб зладзіць прэзэнтацыю «Грамадазнаўства» ў Вільні на пачатку восені 2014 году.
Tuzin.fm, фота Яўген Ерчак
КАМЕНТАВАЦЬ