Гурт «Ня варта» выдаў самотнік, прысьвечаны хакею і вязьням (аўдыё)
2708 / 0
27.01.2015

Гурт «Ня варта» выдаў самотнік, прысьвечаны хакею і вязьням (аўдыё)

Музыкі заклікаюць не ўспрымаць усур’ёз іх новую працу пад назвай «Танцулькі альбо сьмерць».

«Ня варта» — новая назва панк-рок гурта з Мазыру, раней вядомага як Alloff. Акурат перад выхадам новага самотніку музыкі вырашылі зьмяніць назву. «Першапачаткова мы сьпявалі і па-расейску, і па-беларуску, таму гэты назоў нам падыходзіў, але потым вырашылі, што беларускі гурт, мае мець беларускую назву», — тлумачыць лідэр каманды Хведзя Крокус.

Самотнік «Танцулькі альбо сьмерць» напісаны пад уражаньнем ад чэмпіянату сьвету па хакеі, што летась прайшоў у Менску. А таксама яго вязьням, — дадаюць музыкі ў апісаньне трэку, але просяць пры гэтым не ўспрымаць сур’ёзна іх твор. Самотнік папярэднічае выхаду паўнавартаснага альбому гурта «Трываць». Яго рэліз прызначаны на люты.

Tuzin.fm