Vinsent заклікаў байкатаваць расейскія тавары (відэа)
1988 / 0
08.04.2014

Vinsent заклікаў байкатаваць расейскія тавары (відэа)

Музыка Зьміцер Папко, вядомы як Vinsent, лічыць, што беларусам трэба супрацьстаяць расейскай акупацыі.

На думку беларускага выканаўцы і актора ў Беларусі магчымы паўтор падзеяў, якія цяпер адбываюцца ва Ўсходняй Украіне. «У нас у краіне падобная сытуацыя назіраецца ўжо амаль 20 гадоў. Гэта значыць фактычна мы не зьяўляемся гаспадарамі на сваёй зямлі», — удакладняе Vinsent у інтэрвію сайту «Хартыя-97» і выказвае перакананасьць, што беларусы здольныя супрацьстаяць расейскай навале.

«Самы галоўны інструмэнт у гэтай барацьбе — інфармаваньне насельніцтва незалежнымі СМІ, таму што, на жаль, наша грамадзтва замбавана расейскай прапагандай. І ў гэтым сэнсе трэба, каб кожны, хто разумее сытуацыю і мае доступ да незалежнай інфармацыі, пачаў тлумачыць сваім родным і блізкім, што на самой справе адбываецца. Таксама эфэктыўным сродкам барацьбы супраць Крамля зьяўляецца байкот расейскіх тавараў. Я, напрыклад, наогул не карыстаюся імі. Кожны можа гэта зрабіць. Але галоўнае — гэта зьмены ў галовах», — заявіў выканаўца.

Tuzin.fm

Vinsent — Нас не скарыць (кавэр на Rage Against the Machine)

Тэгi: