Iver і Martin S.: «Мы арыентаваліся на Кубрыка і Таркоўскага» (відэапрэм’ера)
Электронны праект Iver прадставіў відэаролік на песьню «Пампея», запісаную разам з гуртом Martin S.
Прэм’ера самога сынглу «Пампея» адбылася ў красавіку. Музыкі вырашылі падмацаваць сваю сумесную працу яшчэ відэа. Лідэр Iver, ён жа клявішнік Martin S. Ільля Басько кажа, што хацелася даць волю фантазіі ды цалкам аддацца пачуцьцям, не зважаючы на сюжэт. Арыентаваліся на клясыку «касьмічнага» кінэматографу — «Касьмічную адысэю 2001» Кубрыка ды «Салярыс» Таркоўскага. «Нам хацелася стварыць нешта подобнае па атмасфэры, каб і глядач акунуўся ў глыбіню і тужлівасьць космасу. Сам твор настрайвае на гэта. Наўмысна не называем тое, што атрымалася кліпам, гэта хутчэй вольная відэа-варыяцыя на тэму песьні, чым кліп у яго звыклым разуменьні», — кажа Ўладзімер Боська, які выканаў тут вакальную партыю.
Здымкі відэа на «Пампею» праходзілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы цягам некалькіх дзён.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ