На дыску рарытэтаў ад «J:морс» будзе тры песьні па-беларуску
2444 / 2
05.06.2014

На дыску рарытэтаў ад «J:морс» будзе тры песьні па-беларуску

Адна зь іх — «Фотаздымкі» — і дала назву складанцы, якая будзе выдадена адным асобнікам.

Складанка рарытэтаў «Фотаздымкі 2003—2014» выдаецца дзеля высокароднай мэты — дапамагчы хвораму дзіцёнку, 6-гадоваму Стасу Кірылаву. Ён нарадзіўся са шматлікімі паталогіямі, праз паўгоду зь сям’і сыйшоў бацька, таму цяпер яго і старэйшага брата гадуе маці. Дыск выдадзены ў адзіным экзэмпляры, які прададуць праз аўкцыён. У першы дзень таргоў стаўка дасягнула ўжо 3 525 000 рублёў. Аукцыён працягнецца да раніцы 12 чэрвеня.

На дыск трапілі нявыдадзеныя песні, нечаканыя вэрсіі вядомых кампазыцыяў і рэдкія неальбомныя запісы. Сярод іх песьня «Фотаздымкі» аўтарства Рамана Арлова, запісаная для альбому «Босиком по мостовой» (2006). У той альбом яна ня трапіла і наогул лічылася страчанай і толькі нядаўна знайшлася ў архівах Уладзімера Пугача. Зь беларускіх песень на дыск патрапілі таксама рарытэт «Піва», якая не выдавалася на альбомах «J:морс», а таксама невядомая вэрсія кампазыцыі «Адліга».

Пугач зазначае, што пераможца аўкцыёну сам вырашыць, ці выкладаць гэты матэрыял у сеціва. Іншых дыскаў з гэтай складанкай у продажы ня будзе.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    05.06.2014 / 15:59

    Падрабязьней пра Кірыла і пра тое, як яшчэ дапамагчы
    http://www.pomogi.by/children/need-help/b1a6896038f0ad2c.html

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    09.06.2014 / 14:34

    "Фотаздымкі 2003-2014" ужо каштуе больш за 13 мільёнаў рублёў. Каб стаць найдаражэйшым дыскам у гісторыі беларускай музыкі, яму засталось сабраць толькі 450 тысяч рублёў.

    Афіцыйнай статыстыкі на гэты конт няма, але, мяркуючы па ўсім, на гэты момант рэкорд належыць плытцы "Песняроў" "Зачараваная мая", – распавядае прома-дырэктар "J:морс" Зміцер Безкаравайны. – Пры канцы 2008 года ў межах добрачыннай акцыі, арганізаванай намі для збору сродкаў для Мішы Ларына , яна была прададзена за суму, эквівалентную на той момант 1333 далярам ЗША. За складанку "Фотаздымкі 2003-2014" у пераліку на гэты момант даюць 1291 даляр. Таму ёсць усе шансы на рэкорд, хаця ў дадзеным выпадку гэта не галоўнае.

  • КАМЕНТАВАЦЬ