
Shuma
Электронны этна-праект, заснаваны сьпявачкамі Русяй (Indiga, akana, Kazalpin) і Надзеяй Чугуновай (Akana, Kazalpin). Мае на мэце спалучыць даўнія народныя беларускія традыцыі з сучаснай клюбнай моладзевай культурай. Да праекту таксама далучаны саўнпрадусар Аляксей Карабейнік (Alexis Scorpio), супрацоўнічае таксама з шэрагам іншых беларускіх бітмэйкераў. У даробку: міні-альбо "Золак" , "remixes EP", shuma-мэдытацыя для супрацоўнікаў офісаў, shuma-бібліятэка беларускіх арнамэнтаў і дэбютны альбом "Zhnivo" (2015).Me, Mother
Гурт Shuma прэзэнтуе на TuzinFM альбом «Me, Mother», у якім музыкі праз гукі і сьпевы паспрабавалі перадаць розныя станы мацярынства.
Galochki
Гурт Shuma прэзэнтуе на TuzinFM кліп на свой новы самотнік «Galochki», які зьняла рэжысэрка Караліна Палякова.
Хмаркі
Кліп на песьню электра-фольк-праекту распавядае пра лёс трансгендарнай дзяўчыны і прысьвячаецца памяці Мішы Пішчэўскага, які быў зьбіты на глебе гамафобіі і памёр.
Kumachki
Новы кліп Shuma возьме ўдзел у трэцім туры відэачарту на TuzinFM. Пра відэа «Kumachki», якое было зьнятае на поўдні Ізраілю, распавядае яго стваральніца Караліна Палякова.
Тры сонцы
Праз 15 гадоў пасьля стварэньня ў джазавай вэрсіі загучаў галоўны гіт гурта Indiga «Тры сонцы».
Гіпнатычны сэт ад Shuma ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
У новым выданьні аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live з гіпнатычным сэтам выступіла Shuma, якая цяпер уяўляе зь сябе дуэт сьпявачкі Русі ды электроншчыка Аляксея Будзько.
Рано рано
У відэачарце на Tuzin.fm бярэ ўдзел відэаролік ад гурту Shuma на песьню «Рано рано», які зьнялі Зьміцер Ляўкоўскі і Марыя Манакава.
Sonca
Для альбому «Сонца» беларускія народныя песьні аранжыраваныя ў рэчышчы актуальнай клюбнай музыкі. Слухачоў чакае атмасфэрны дып-гаўс з адточаным гукам і глыбокім басам.
Лося
Трэк «Лося» гурта Shuma бярэ ўдзел у аўдыёчарце на Tuzin.fm. Руся і Надзея называюць гэты нумар самым магічным і мяккім з новага альбому «Сонца» і наогул адным з улюбёных сваіх сьпеваў.
Žnivo
Гурт Shuma запісаў знакавы альбом ня толькі для беларускай фольк-плыні, але і для ўсёй нашай музыкі.
Песенька
Праект Shuma прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm сваю «Песеньку», якая суправаджае абрад «пахаваньне стралы». Музыканты просяць лічыць тое, што яны робяць ня фолькам, а сучаснай электроннай музыкай.
Больш чым музыка. Shuma прадставіла бібліятэку арнамэнтаў
Музычны праект Shuma разам з дасьледнікамі этнаграфіі склалі калекцыю традыцыйных сымбаляў Беларусі з тлумачэньнямі іх значэньня.
Šuma. Мастацтва саўнд-дызайну (аўдыё)
З нагоды рэлізу сынглу рэміксаў праекту Šuma сьпявачка Руся распавяла пра калябарацыю з жодзінскім электроншчыкам ды патлумачыла чаму не паказвае новыя творы.