Ляпіс Трубяцкі
Гурт заснаваны ў 1990 годзе ў Менску. Шырокую вядомасьць прынёс альбом "Ранетае сэрца" (1996). На "Рок-Каранацыі-96" гурт атрымаў тры намінацыі "Найлепшы аўтар тэксту", "Альбом году" і "Гурт году" (Рок-Карона). З 1998 году працуе ў Расеі. З 2006 году зрабіў рэбрэндынг. У 2009 прызнаны найлепшым рок-гуртом у Расеі па вэрсіі прэміі RAMP. На "Рок-Каранацыі 2009" перамог у трох намінацыях - "Песьня", "Альбом" і "Гурт году". У 2012 узяў перамогу ў трох намінацыях - "Паэзія", "Кліп", "Гурт году" на прэміі "Чартова дюжина". Спыніў сваё існаваньне 1 верасьня 2014. Частка ўдзельнікаў заснавала гурт "Trubetskoy", а частка на чале з Сяргеем Міхалком утварыла праект BruttoЯўген Калмыкоў: «Ляпіс» скончыўся, калі мы перасталі быць роўнымі
Былы дырэктар і прадусар «Ляпіс Трубяцкі» пракамэнтаваў сытуацыю, зьвязаную з творчай спадчынай ды выклаў сваю вэрсію падзеяў, зьвязаных са зьяўленьнем гуртоў Brutto i Trubetskoy.
Lyapis Crew: бяз пылу і агню
Музыкі зь Беларусі, Украіны і Расеі ўшанавалі гурт «Ляпіс Трубяцкі», які спыніў ужо сваё існаваньне. Збольшага выйшла кісла, млява і нецікава.
«Ляпіс Трубяцкі» падзяліўся на Trubetskoy і Brutto (відэа, апытанка)
Удзельнікі гурта «Ляпіс Трубяцкі» прадставілі два новыя праекты.
Cяргей Бабкін запісаў фантастычную вэрсію «Грай» (беларуская прэм’ера)
На Tuzin.fm беларуская прэм’ера песьні «Грай» у выкананьні Сяргея Бабкіна, запісанай для праекту «Lyapis Crew: ТРУбьют».
Калі імпэрскасьць зьнікне як дым
Такое адчуваньне, што музыкі зь «Ляпіса Трубяцкога» селі на цягнік, які ня мае тармазоў. Новы альбом мае цяжкі да невыноснасьці гук, простыя да прымітыўнасьці аранжыроўкі і змрочную лёзунгавасьць. Але запальвае!
Канцэрт «Ляпісаў» забаранілі ў Пскове (камэнтар гурта)
Адміністрацыя клюбу «Пароход», дзе мусіў прайсьці канцэрт беларускага гурта, паведаміла арганізатарам, што адмаўляецца ад правядзеньня мерапрыемства.
Аляксандар Сьцекаленка: «Міхалка з рабятамі цікава слухаць»
Кліп гурта «Ляпіс Трубяцкі» на песьню «Месяц» стаў відэа месяца па вэрсіі наведнікаў парталу Tuzin.fm. З гэтай нагоды рэжысэр роліку Аляксандар Сьцекаленка распавёў як яму працавалася зь Міхалком і ці лічыць ён сваю працу дасканалай.
Месяц
Кліп «Месяц» падзяліў прыхільнікаў «Ляпісаў» на тых, хто гатовы прыняць беларускамоўнага Міхалка і тых, хто канчаткова расчараваўся ў новай творчасьці калісьці ўлюбёнага гурта.
Міхалок як закладнік уласнай творчай канцэпцыі
Сяргей Міхалок аднойчы ўжо стаў закладнікам сваёй мастацкай канцэпцыі. Цяпер гісторыя паўтараецца.