
Nizkiz
Каманда стартавала ў 2008 годзе ў Магілёве. Дзякуючы падтрымцы мясцовай філіі «Нашего радио» іх першыя песьні імгненна сталі вядомымі на цэлы горад, а самі музыкі стала выступалі на буйнейшых магілёўскіх фэстах - «Наши в городе», «отНАШЕния», «Третий приход». У 2013 сталі пераможцамі беларускага адбору адразу на два буйныя замежныя фэсты - Emergenza і «Соседний мир», а таксама запісалі першы беларускамоўны самотнік "Гуантанама".Правілы
Nizkiz прэзентуюць у аўдыёчарце TuzinFM песню «Правілы» — адну з самых светлых песен мірнага пратэсту.
Небясьпечна
Магілёўскі рок-гурт Nizkiz прэзэнтуе ў чарце на TuzinFM свой новы беларускамоўны гіт «Небясьпечна» са свайго трэцяга альбому «Синоптик».
Цемра
Гурт Nizkiz прадстаўляе ў новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm сваю новую беларускамоўную песьню «Цемра».
Цяпер і далей
У аўдыёчарце на Tuzin.fm стартуе новая беларускамоўная кампазыцыя гурта Nizkiz, якую музыкі прысьвячаюць людзям, здольным на сьмелыя ўчынкі.
Гуантанама
У чацьвертым туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm бярэ ўдзел першы беларускамоўны трэк гурта Nizkiz «Гуантанама», які стаў гітом яшчэ да запісу ў студыі.