Міхалка паказалі па БТ (відэа)
На тэлеканале «Беларусь 1» упершыню за больш чым пяць гадоў паказалі Сяргея Міхалка і гурт «Ляпіс Трубяцкі».
Цяжка даць веры — на дзяржаўным беларускім тэлеканале кадры з канцэрту гурта «Ляпіс Трубяцкой» пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, фрагмэнт кліпу «Ня быць скотам» ды ўласна Сяргей Міхалок, які шчыра распавядае як ён вырашыў зьмяніць сваё жыцьцё ды адмовіцца ад алькаголю. Перадачу «Зорнае жыцьцё. Цела як інтымны дзёньнік» паказалі па «Беларусь 1» удзень 14 ліпеня. Унікальнасьць сытуацыі ў тым, што твар Міхалка не зьяўляўся на тэлеэкране беларускіх каналаў вельмі доўгі час, ад часу прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году гурт лічыцца забароненым, а лідэр «Ляпісаў» ужо зь дзесяць гадоў як узяў за правіла не размаўляць з журналістамі беларускіх дзяржаўных СМІ.
Апынулася, што гэтая тэлеперадача была куплена беларускай тэлевізіяй ва ўкраінскага тэлеканалу СТБ. Матэрыял банальна не адгледзілі перад тым, як запусьціць у этэр. На «Беларусь 1» чакаюцца праверкі, бо вэрхал у сеціве ад такой падзеі вялікі.
Tuzin.fm, відэа — з сайту «Еўрарадыё»
КАМЕНТАВАЦЬ