Зьмянілася працэдура набыцьця квіткоў на канцэрт Вольскага ў Вільні
Цяпер для таго, каб набыць квіток і атрымаць бясплатную візу, рэгістрацыя на сайце літоўскай амбасады не патрабуецца.
Арганізатар канцэрту «Vilnia.Vola.Volski», канцэртнае агенцтва «Шаблі» інфармуе, што цяпер само бярэцца за рэгістрацыю гледачоў на сайце Літоўскай амбасады. Паслуга будзе бясплатнай. Такім чынам, дата рэгістрацыі на падачу дакумэнтаў гледачом у амбасаду, будзе вызначана агенцтвам самастойна, па жывой чарзе ў пэрыяд з 15 верасьня да 2 кастрычніка. Тыя, хто ўжо зарэгістраваўся самастойна, пры пакупцы квітка прадастаўляюць талён і не адмяняюць ранейшую рэгістрацыю.
Канцэрт Лявона Вольскага пройдзе 11 кастрычніка ў віленскай «Teatro Arena». У першым аддзяленьні будуць сыграныя песьні з новага альбому выканаўцы «Грамадазнаўства» — упершыню ў тым выглядзе, у якім гучаць на самім дыску. У другое аддзяленьне ўвойдуць найлепшыя песьні Вольскага ўсіх часоў. Выканаўца кажа, што ўжо вызначыўся з трэк-лістом. У TheBest-сэт увойдуць 19 песень. Абавязкова прагучаць «Лёгкія-лёгкія», «Белая яблыня грому», «Песьня падземных жыхароў», але цалкам сьпіс песень Лявон пакуль вырашыў публіцы не паказваць.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ