Сайт Ultra-Music заявіў пра канчатковае прыпыненьне актыўнай дзейнасьці
2343 / 1
20.03.2015

Сайт Ultra-Music заявіў пра канчатковае прыпыненьне актыўнай дзейнасьці

Рэдакцыя ня бачыць магчымасьці надалей разьвіваць праект.

«Сайт Ultra-Music прыпыняе актыўную дзейнасьць 31 сакавіа. Архіў сайту будзе даступны ў ранейшым рэжыме, але новыя матэрыялы будуць публікавацца толькі зрэдчас», — такое паведамленьне зьмясьціла 20 сакавіка рэдакцыя аўтарытэтнага музычнага парталу краіны. Журналісты кажуць, што абставіны, якія склалаліся, не дазваляюць ім апэратыўна працаваць і разьвіваць сайт так, як гэта неабходна. У размове з Tuzin.fm гэтую інфармацыю пацьвердзіў галоўны рэдактар Ultra-Music Аляксандар Чарнуха.

Ultra-Music пачынаўся як музычны блог Вячаслава «Слэйвэра» Радзівонава ў 2004 годзе. З 2009 году функцыянуе, як незалежны музычны партал, які распавядае пра жыцьцё беларускай і сусьветнай музычнай сцэны. У 2010—2013 гадах сіламі парталу праводзілася музычнай прэмія Ultra-Music Awards. Летась партал вырашыў адмовіцца ад яе правядзеньня. Сёлета ў лютым ужо зьявіліся чуткі пра прыпыненьне дзейнасьці самога сайту, калі Ultra-Music зьмясьцілі на сваёй староцы паведамленьне «Зачынены да лепшых часоў», але на наступны дзень сайт аднавіў працу з новым дызайнам.

Ultra-Music пры гэтым заяўляе, што працягне некаторыя свае праекты, на сайце пэрыядычна будзе аднаўляцца навіновая стужка, а ўвесь функцыянал будзе даступны ў ранейшым рэжыме.

Сайт ладзіць «разьвітальную» вечарыну з сваімі наведнікамі, якая заплянавана на 27 сакавіка ў клюбе «Графіці» ў 23:00.

Мы рыхтуем інтэрвію з заснавальнікам Ultra-Music Вячаславам Радзівонавым з гэтай нагоды.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    02.04.2015 / 09:39

    На жаль, Слава адмовіўся ад інтэрвію "Тузіну". Часткова на нашы пытаньні ён адказаў у блёгу http://rdnv.me/ultramusic.

    У сваю чаргу спадзяемся на тое, што гэты праект яшчэ адродзіцца.

  • КАМЕНТАВАЦЬ