Удзельнікі Earworm заснавалі новы гурт — Morning Slide (аўдыё)
Гарадзенцы разьвіталіся альбомам «Last Cocktail» і цяпер пачынаюць з чыстага аркушу.
«Мы не сварыліся, адносіны між намі выдатныя. Проста вырашылі закрыць праект. Па музычных прычынах, бо ня далі рады знайсьці дастойную замену нашай старой музычнай ідэі», — паведаміў Tuzin.fm заснавальнік Earworm Андрэй Куцко. На разьвітаньне хлопцы выдалі на лэйбле «Пяршак» свой апошні альбом «Last Cocktail».
«Мы запісалі гэты дыск, бо зьявілася прыстойнае месца ў Горадні, дзе гэта можна зрабіць — студыя „Нёман“. Па-другое, калі не хітраваць, то новы матэрыял з нашых пошукаў атрымліваўся выдатным і прасіўся быць зафіксаваным. А па-трэцяе, хацелася проста прыгожа разьвітацца», — распавядае Андрэй.
Яны працягнуць свае пошукі пад новай шыльдай і ўжо безь віялянчэлі, утрох. Сачыць за навінамі новага гурта Morning Slide можна праз афіцыйную суполку.
Яшчэ: «Бурштынавы шлях» Earworm (аўдыё)
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ