
BosaeSonca, Pafnutiy’s Dreams, «Петля пристрастия» ў фаварытах Rock Profi
Абвешчаны шорт-ліст прэтэндэнтаў на атрыманьне беларускай прафэсійнай музычнай прэміі па выніках 2013 году.
Па тры намінацыі атрымалі гурты BosaeSonca, Pafnutiy’s Dreams, «Петля пристрастия». Усе яны прэтэндуюць на перамогу ў намінацыі «Найлепшы альбом» (разам з Pukstband) і «Найлепшы запіс» (таксама разам з Pukstband). BosaeSonca і Pafnutiy’s Dreams таксама ў ліку прэтэндэнтаў на «Дэбют году» (разам з My Ocean і «оркестр Смена»). Сярод іншых прэтэндэнтаў — «Ляпис Трубяцкі», «Серебряная свадьба», The Toobes і Akute, якія прэтэндуюць на перамогу ў намінацыі «Артыст году».
У намінацыі «Песьня году» чатыры прэтэндэнты: Clover Club («East China Shore»), «Петля пристрастия» («ТЭЦ»), Паліна Рэспубліка («Лета»), The Toobes («Say Hello to My Baby»).
Пераможцы прэміі Rock Profі будуць названы 24 красавіка на вечарыне ў клюбе Tarantino.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ