Абвешчаны конкурс кавэраў і рэміксаў на песьню «Радыё Свабода» (аўдыё)
Конкурс ладзіцца з нагоды 60-годзьдзя Радыё Свабода.
З нагоды юбілею Радыё Свабода пры падтрымцы парталу Tuzin.fm і «Арт Сядзібы» прапануюць музыкам па-свойму інтэрпрэтаваць адзін са знакавых сьпеваў беларускага року — «Радыё Свабода» гурту Ulis. Упершыню гэты твор на словы Фэлікса Аксёнцава і музыку Славы Кораня быў выдадзены на альбоме «Краіна доўгай белай хмары» (1990), вядомы таксама ў выкананьні гурту N.R.M. (live-альбом «Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя»).
Заявы на ўдзел (музычны трэк ды інфармацыя пра выканаўцу) будуць прымацца на e-mail radiosvaboda@gmail.com да 21 траўня. Песьні прымаюцца ў любым музычным стылі і фармаце, гэта могуць быць як кавэры, так і рэміксы. Усе трэкі будуць прэзэнтаваныя ў інтэрнэце, а магчыма выдадзеныя складанкай. Аўтары найлепшых вэрсіяў атрымаюць узнагароды. Прызы — мікрафон Shure, два плэеры iPod, навушнікі ды магчымасьць прафэсійнага студыйнага запісу.
Tuzin.fm
Радыё Свабода
С. Корань — Ф. Аксёнцаў
Радыё Свабода,
Мы твае хвалi й подых.
Не пакiне нас надзея
Там, дзе няма цемнаты,
Ведаюць нас —
Белы сьцяг па-над намi.
Радыё Свабода,
Мы твае вусны й словы.
Цi павiнен я быць шчырым?
Там, дзе няма цемнаты,
Слухаюць нас —
Белы сьцяг па-над намi.
Радыё Свабода,
Мы твае сэрцы й вочы
Я й ты адыдзем назаўжды.
Там, дзе няма цемнаты,
Стрэнемся мы —
Белы сьцяг па-над намi
Радыё Свабода —
Смага нам палiць сэрцы.
Гэта Радыё Свабода
Там, дзе няма цемнаты
Наша вада —
Белы сьцяг па-над намi.
КАМЕНТАВАЦЬ