2557 / 0
11.06.2014

Гурт Detroit прызнаны найлепшым кавэр-бэндам Беларусі (відэа)

У клюбе Coyote прайшоў фінал конкурсу «Cover King», які праводзіцца трэці сэзон з мэтай вызначэньня найлепшага кавэр-бэнду краіны.

У фінал конкурсу трапілі пяць камандаў — «Endorfin & Чья-то девушка», Pechenki, Detroit і Fortissimo. Пераможцу вызначалі з улікам галасоў журы і гледачоў, ім стаў гурт Detroit. Музыкі ўразілі ня толькі сваім майстэрствам і яркай падачай, але і пазытывам, што сыходзіў ад вакалісткі Інгі Кісялёвай. Яны таксама выдатна справіліся з адной з задачоў — цікава інтэрпрэтаваць кампазыцыю з рэпэртуару гурта «Песьняры», зрабіўшы «Чырвоную ружу» ў джазавай апрацоўцы.

Летась гонар звацца рок-каралямі сярод кавэр-бэндаў зваяваў гурт Яnkey зь Янам Жанчаком на вакале.

Tuzin.fm, відэа — Яўген Шапчыц

Тэгi: