Relikt
Заснаваны ў 1999 у Сьветлагорску. Уладальнікі Гран-Пры фэсту "Бардаўская восень" (2009), пераможца ў намінацыях "Альтэрнатыва" і "Найлепшы вакаліст" на конкурсе "Музычны спарынг" (2010), Гран-Пры і прыз глядацкіх сымпатый на фэсьце Rockowisko-2013 (Польшча), "Гурт году" на прэміі "Героі году" парталу Tuzin.fm (2013). Удзельнікі праекту "Тузін.Немаўля". Альбом "Лекавыя травы" атрымаў званьне "Альбом году" па вэрсіі Еўрарадыё, "Найлепшага рок-альбому" на прэміі Experty.by, "Найлепшага альбому" на прэміі Rock Profi, а сам гурт быў прызнаны "Артыстам году" на Rock Profi-2016. Увосень 2010 году гурт зьмяніў назву з Re1ikt на Relikt.Re1ikt сабраў грошы на выхад альбома за 7 дзён
Плянавалася, што кампанія будзе цягнуцца тры тыдні, але неабходная сума набралася куды хутчэй.
Re1ikt у інтэрвію Мэту О’Донэлу: «Наша музыка лечыць» (аўдыё)
Беларускі гурт даў інтэрвію амэрыканскаму журналісту Мэту О’Донэлу, які назваў альбом «Лекавыя травы» найлепшым у сусьветнай мэтал-музыцы.
Re1ikt выступіць зь Сяргеем Доўгушавым на вакале (відэа)
Лідэр гурта Vuraj і вядоўца «Сьпеўнага сходу» выканае з самай магічнай рок-камандай краіны ўнікальны сэт 5 жніўня на плошчы Свабоды, 4.
Гімн «Крумкачам» ад Re1ikt: «Такое стадыёнам пяяць — мароз па скуры!» (аўдыё)
Песьня «Разам», якую гурт Re1ikt запісаў для футбольнага клюбу «Крумкачы», займела посьпех.
Заснавальнік Faith No More пра новы альбом Re1ikt: «Я ўражаны!» (аўдыё)
Амэрыканскі музыка і прадусар Білі Гулд выказаў сваё захапленьне працай «Лекавыя травы» беларускага гурта.
Re1ikt выдаў альбом «Лекавыя травы», каб паказаць як гучыць Палесьсе (аўдыё)
21 кастрычніка выйшаў новы альбом беларускага фольк-рок-гурту Re1ikt «Лекавыя травы».
Re1ikt выступіў на кінафэсьце «Нямыя ночы» ў Адэсе (відэа)
Беларускія музыкі агучылі ўжывую беларускую кінастужку «У агні народжаная» з праекту «Тузін.Немаўля».
«Тузін.Немаўля» пакажуць у Адэсе (відэа)
Праект парталу Tuzin.fm і Падляскай опэры і філярмоніі будзе прадстаўлены на фэстывалі «Німі ночі» стужкай «У агні народжаная» пад жывую музыку гурта Re1ikt.
Re1ikt прысьвячае новы альбом лекавым травам (відэа)
Удзельнікі гурта Re1ikt скончылі працу над напісаньнем песень для свайго новага альбому.
Re1ikt стаў пераможцам «Амбасовішча-2014»
Музыкі прызнаныя найлепшым гуртом на фэстывалі, які ў 10 раз прайшоў на тэрыторыі амбасады ЗША ў Менску.
Re1ikt перамог у польскім конкурсе «Wsсhodni Gorizont»
Яшчэ адна беларуская каманда вярнулася з Польшчы зь перамогаю ў фэстывалі.
Фэст Rockowisko ў Польшчы: Sciana і Dzieciuki ў конкурсе, Re1ikt — госьцем (відэа)
Адразу тры беларускія гурты возьмуць удзел у польскім фэсьце Rockowisko, які пройдзе ўжо ў шосты раз.
Re1ikt будзе хэдлайнэрам фэсту In Rock We Trust (відэа)
«Героі 2013 году» ў беларускай музыцы паводле вэрсіі парталу Tuzin.fm перарываюць канцэртную паўзу, узятую для запісу чацьвертага альбому.
Тамаш Ціханюк: «Беларусы ствараюць музыку на эўрапейскім узроўні»
Арганізатары акцыі «Музыка без засьцярог» у польскай Гайнаўцы вырашылі паказаць красу і сілу беларускай рок-музыкі.