Мэгатур-2018. Да апошняга / 23 лiпеня - 13 жнiўня 2018
Адзін тур гіт-параду доўжыцца 12 дзён. Пасля падвядзення вынікаў галасавання 3 песні, якія набралі найменшую колькасць галасоў, замяняюцца новымі. Астатнія ўдзельнікі пераходзяць у новы тур, і галасаванне пачынаецца спачатку.
Песні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу TuzinFM.
Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.
Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.
Вэлытай, пэрэпылко
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт Vuraj прадстаўляе самы моцны і магічны нумар з свайго альбому «Раёк» — палескую песьню «Вэлытай, пэрэпылко», якая мае ўсе шанцы стаць беларускай «We Will Rock You».
Ня мае сэнсу
У новым туры на Tuzin.fm адэпты стылю «no rock» — «Групіроўка Белавежская пушча» прадстаўляюць твор «Ня мае сэнсу», песьню-ўспамін ад вандроўніка ды авантурыста.
Адкажы
У чарце на Tuzin.fm Дыяна Громава прадстаўляе песьню «Адкажы». 19-гадовая сьпявачка пэўная, што гэты твор будзе блізкім для шматлікіх дзяўчат, бо ў ім вядзецца пра самыя важныя пачуцьці.
Коска
Рэпэр Zeman прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm трэк «Коска», які перадае ўвесь сэнс яго аднайменнага альбому.
Пашкоджаны
У аўдыёчарце на Tuzin.fm гурт Chiefs Band прадстаўляе песьню «Пашкоджаны» з чароўным голасам Кацярыны Худзінец. Гэта беларуская вэрсія твору гурта Winery Dogs, якую ўпадабалі і самі аўтары арыгіналу. Амэрыканцы выказалі спадзеў, што іх «Damaged» стане ў Беларусі гітом.
Як мае быць
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт «Ілюжан» прадстаўляе свой твор «Як мае быць». Музыкі кажуць, што ён зьявіўся раней за аналягічны слёган квасу «Старажытны».
Сэрпанцін
Гурт «Джына» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Сэрпанцін» — трэк, які найлепш адлюстроўвае музычныя густы ўдзельнікаў каманды ды іх кірунак.
Дай мне шанец
Адзін з самых яскравых беларускіх джазмэнаў прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню з свайго сольнага праекту «Дай мне шанец» — першы беларускамоўны твор, напісаны цалкам самастойна.
Проста вер
Гурт «Мерада» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm адну з самых сьветлых песень у сваім рэпэртуары «Проста вер», запісаную ў беларускамоўнай вэрсіі.
Залілось сьлязьмі
Гурт «Нельга забыць» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Залілось сьлязьмі» на верш Максіма Багдановіча з драматычным вакалам Надзеі Процькі.
Каханьне
Гурт Tanin Jazz прадстаўляе на Tuzin.fm новую песьню «Каханьне» з сваёй першай беларускамоўнай праграмы.
Наша возьме
Новы праект Сяргея Міхалка прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Наша возьме», у якой асноўную вакальную партыю выканаў Віталь Гуркоў.
Алеся
Гурт Akute падрыхтаваў для праекту «Re:Песьняры» сваю вэрсію песьні «Алеся», запісаную з жывой віялянчэльлю.
Чырвоная ружа
Найлепшы кавэр гурт Беларусі DeTroit запісаў для праекту «Re:Песьняры» сваю вэрсію песьні «Чырвоная ружа», дзе спалучыліcя інтэлектуальны джаз і клясычны ўзор беларусага сьпеву.
Ты мне вясною прысьнілася
Гурт BosaeSonca запісаў для праекту «Re:Песьняры» сваю вэрсію песьні «Ты мне вясною прысьнілася».
А хто там ідзе
Гурт Dzieciuki запісаў для праекту «Re:Песьняры» песьню «А хто там ідзе» на клясычны верш Янкі Купалы, які па-ранейшаму надзвычай актуальны.
Скрыпяць мае лапці
У межах праекту «Re:Песьняры» музыкі з гурту Pomidor/off запісалі песьню «Скрыпяць мае лапці».
Жураўлі на Палесьсе ляцяць
Музыкі наважыліся выканаць па-свойму ў межах праекту «Re:Песьняры» песьню «Жураўлі на Палесьсе ляцяць».
Вераніка
У межах праекту «Re:Песьняры» Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе сваю вэрсію славутага гіта пра Вераніку, які ўжо атрымаў высокую адзнаку, як ад аўтара Ігара Лучанка, так і саміх удзельнікаў залатога складу «Песьняроў».
Гусьляр (фрагмэнт)
Гурт TonqiXod выканаў у межах праекту «Re:Песьняры» твор, які лічыцца клясыкай сусьветнага прагрэсіўнага року.
Думалі
У межах праекту «Re:Песьняры» рэпэры SP Kava i Angst напісалі ліст Уладзімеру Мулявіну і Янку Купалу. Ліст пра час, у якім мы жывем, чым мы жывем і пра тое, якія мы самі.
Вяртайся
Пераможца конкурсу «Засьпявай.BY» Віталь Варанко з нагоды прэзэнтацыі свайго сынглу «Вяртайся» распавёў Tuzin.fm чаму ня хоча, каб яго прадстаўлялі як баяніста, згадаў пры якіх абставінах вырашыў размаўляць па-беларуску і прызнаўся ў сваёй любові да музыкі Вольскага і паэзіі Рыжкова.