Адзін тур гіт-параду доўжыцца 12 дзён. Пасля падвядзення вынікаў галасавання 3 песні, якія набралі найменшую колькасць галасоў, замяняюцца новымі. Астатнія ўдзельнікі пераходзяць у новы тур, і галасаванне пачынаецца спачатку.
Песні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу TuzinFM.
Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.
Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.
Эндшпіль
У новым туры на Tuzin.fm рэп-выканаўца SP Kava прадстаўляе трэк «Эндшпіль», напісаны на верш Андрэя Адамовіча.
Птушка
Гурт Hurma ўваходзіць у гіт-парад на Tuzin.fm з сваёй новай песьняй «Птушка» — бадай, што першым творы ў сваім рэпэртуары, дзе пяецца не пра каханьне.
Папараць-кветка
У 17-м туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт Hok-key прадстаўляе песьню «Папараць-кветка» з свайго новага альбому «Знак бяды». У яе запісе ўзяла ўдзел бэк-вакалістка Scorpions Алена Працко.
Ave Maria
Яны ўздымаюць забытыя пласты старадаўняй музыкі, рэканструююць музычныя помнікі даўніх дзён, бяруцца за выкананьне рэлігійных гімнаў, а ў перапынках граюць Nirvana і Judas Priest на старажытных інструмэнтах. Гонар айчыннай музыкі — гурт «Стары Ольса» ў аўдыёчарце на Tuzin.fm.
Ніколі
Адзін з самых яркіх маладых сьпевакоў на беларускай эстрадзе дэбютуе ў Tuzin.fm зь песьняй «Ніколі», якая бярэ ўдзел у 16-м туры аўдыёчарту.
Пан Падвей
Гурт Geofil зь Віцебску дэбютуе на Tuzin.fm з творам «Пан Падвей», пра аднаго з герояў беларускай міталёгіі і паэзіі Максіма Багдановіча.
Радыё Свабода 2014
У новым туры аўдыёчарту ўдзельнічае песьня «Радыё Свабода 2014». Знакавы твор беларускага року па-свойму зрабіў Раман Волазьнеў, адзін з самых яскравых маладых беларускіх сьпевакоў.
Сьнежань
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm берасьцейскі гурт Landau прадстаўляе песьню «Сьнежань» з аднайменнага сынглу. Твор зьяўляецца рэфлексіяй на падзеі 19 сьнежня 2010 году.
Драпежная котка
Гурт «Мутнаевока» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm сваю новую кампазыцыю «Драпежная котка» з свайго другога альбому «Дзень незалежнасьці». Лідэр каманды Яўген Змушка апяяў вобраз жанчыны, якая расстаўляе свае пасткі.
Падман зроку
Гурт Avias прадстаўляе ў новым туры на Tuzin.fm песьню «Падман зроку», якая анансуе дэбютны альбом музыкаў.
... (Недзе зноў разьлілася атрута…)
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm адна з галоўных надзеяў беларускай мэтал-музыкі гурт Omut прадстаўляе сваю новую песьню. Музыкі напісалі яе пад уражаньнем ад менскага тэракту трохгадовай даўніны.
Кацярынка маладая
Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песьняры» прадстаўляе ў новым туры на Tuzin.fm свой новы аўтарскі твор. Песьня «Кацярынка маладая» стала лягічным працягам сэрыі песень, у якіх апяваецца дзявочая прыгажосьць.
Вам!
Ян Маўзэр прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы праект «МАМА», зь якім вяртаецца на сцэну пасьля чатырохгадовага маўчаньня. Песьня «Вам!» возьме ўдзел у новым туры аўдыёчарту.
Пачакай
Pauline прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm сваю песьню «Пачакай», якая сьведчыць пра новы этап у кар’еры сьпявачкі. Трэк таксама паказвае, наколькі годна і яскрава можа гучаць беларуская поп-музыка.
Полымя
Праект «Майтай» прадстаўляе ў чарце на Tuzin.fm «Полымя». На першы беларускамоўны твор лідэр каманды Андрэй «Тай» Дзяркоў натхніўся творамі Ўладзімера Караткевіча і сьвяткаваньнем 20-годзьдзя беларускамоўнай плыні гістфаку БДУ.
Зброя
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт IQ48 прадстаўляе песьню «Зброя» з будучага чацьвертага альбому. Насуперак усім законам шоў-бізу музыкі паказваюць матэрыял мэтавай аўдыторыі яшчэ да яго рэлізу.
Фінка
Гурт Harotnica прадстаўляе ў новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm песьню «Фінка». Вакалістка Валерыя Валадзько называе яе перадсьмяротным маналёгам дзяўчыны, што канае праз рэўнасьць.
Шэрая кроў
Лявон Вольскі ў новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm прадстаўляе сваю песьню, паводле якой спачатку меркавалася назваць новы альбом «Грамадазнаўства».
Тацяна
Рэпэр Вожык і гурт ZnaROCK прадстаўляюць у чарце на Tuzin.fm cваю супольную песьню «Тацяна», прысьвечаную ня толькі ўсім дзяўчынам з гэтым імём, але і ўсім дзяўчынам у прынцыпе.
Крылы
У новым туры на Tuzin.fm бярэ ўдзел песьня Ларысы Грыбалёвай «Крылы». Сьпявачцы захацелася займець у сваім рэпэртуары прыгожы твор па-беларуску. І яна яго атрымала ад Яраслава Ракіціна, аўтара песень для шматлікіх поп-артыстаў зь Беларусі, Расеі ды Ўкраіны.
Ціхі акіян
Новы гурт Haina, які заснаваў былы лідэр гурта «Абшар» Ільля Паплёўка, прадстаўляе ў чарце на Tuzin.fm, песьню «Ціхі акіян», якая распавядае пра своечасовы выбар, пра рашучасьць і сьмеласьць.
Не засынай
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт Navi прадстаўляе песьню «Не засынай». Музыкі сьцьвярджаюць, што яна мае рэкрэацыйны эфэкт.
Шпалеры
Каманда з Уроцлаву Non Camera прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Шпалеры». Для музыкаў гэта беларускамоўны дэбют.
Не забыць
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт Martin S. прадстаўляе песьню «Не забыць» — загалоўны нумар з свайго новага EP.